unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі (Мінск)

    Заснаваны 25.08.1924 на базе клінікі нервовых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і псіханеўралагічнага дыспансера як Беларускі дзяржаўны інстытут фізіятэрапіі (ДІФ). У 1930 г. аб'яднаны з артапедычнымі ўстановамі г. Мінска і рэарганізаваны ў Дзяржаўны інстытут фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі (ДІФАН). У час Вялікай Айчыннай вайны матэрыяльная база ДІФАНа была цалкам разбурана, але, ужо ў 1946 г. на базе 2-й клінічнай бальніцы г. Мінска аднавіў сваю работу Дзяржаўны НДІ фізіятэрапіі і неўралогіі. У 1949 г. пры інстытуце адкрыты нейрахірургічны аддзел і яго перайменавалі ў Беларускі НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. З канца 1980-х гг. – НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. У 2005 г. "Навукова-даследчы інстытут неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі" перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі".

        Варыянты назвы
    Беларускі дзяржаўны інстытут фізіятэрапіі (Мінск) (папярэдні загаловак)
    Беларускі навукова-даследчы інстытут неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (Мінск) (папярэдні загаловак)
    Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі" Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
    Дзяржаўны інстытут фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі (Мінск) (папярэдні загаловак)
    Навукова-даследчы інстытут неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (Мінск) (папярэдні загаловак)
    Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі

        Гл. таксама
    Белорусский республиканский научно-практический центр неврологии и нейрохирургии (Минск) (на іншай мове)
    Дзяржаўны інстытут фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі (Мінск) (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі. Дата звароту: 22.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере