unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кіт, Барыс Уладзіміравіч (1910—2018)

    Месца нараджэння: г. Санкт-Пецярбург. Вучоны ў галіне астранаўтыкі, матэматык, фізік, хімік. Доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1982). Істотны ўклад унёс у справу асветы насельніцтва. Акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы (1991). Заслужаны (1987) і ганаровы (1990) прафесар Мэрылендскага ўніверсітэта (ЗША). Працаваў у галіне касмічных даследаванняў ЗША, у якасці матэматыка і сістэмнага аналітыка ўдзельнічаў у распрацоўцы важнейшых праграм развіцця міжкантынентальных ракетных сістэм.
    У 1918 г. разам з бацькамі пераехаў у Беларусь. Закончыў Навагрудскую беларускую гімназію (1928), Віленскі універсітэт (1933). Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. З 1944 г. – у Германіі, з 1948 г. – у ЗША, дзе заснаваў беларускую калонію (штат Нью-Джэрсі). З 1972 г. – у Германіі.

        Гл. таксама
    Кит, Борис Владимирович (1910—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Беларусь : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.
    Сайт "Архивы Беларуси".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере