unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Валкайтэ-Кулікаўскене, Рэгіна (доктар гістарычных навук ; 1916—2007)

    Літоўскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1968). Член-карэспандэнт Акадэміі навук Літоўскай ССР (з 1972). Вучылася ў Каўнаскім (1936–1939) і Віленскім (1939–1940) універсітэтах. Да вайны працавала ў Музеі культуры Каўнаскага ўніверсітэта, Археалагічным музеі Вільнюскага ўніверсітэта. У 1941–1945, 1948–1962 гг. – у Вільнюскім універсітэце, з 1952 г. – загадчык кафедры археалогіі і этнаграфіі. У 1962–1992 гг. – старшы і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Інстытута гісторыі ў Вільні. Муж: археолаг Пранас Кулікаўскас.
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: старажытная матэрыяльная культура Літвы; этнагенез літоўцаў; археалагічныя даследаванні могільнікаў і гарадзішчаў жалезнага веку і эпохі феадалізму на тэрыторыі Літвы і інш.

        Варыянтная форма імя
    Валкайтэ, Рэгіна (1916—2007) (дзявочае прозвішча)
    Кулікаўскене, Рэгіна (1916—2007)

        Гл. таксама
    Volkaitė-Kulikauskienė, Regina (доктар гістарычных навук ; 1916—2007) (літоўская мова)
    Волкайте-Куликаускене, Регина (доктор исторических наук ; 1916—2007) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Литовцы в IX-XII веках : автореферат диссертации ... доктора исторических наук : 575 / Волкайте-Куликаускене Регина Казевна. — Вильнюс, 1968.
    Проблемы этногенеза и этнической истории балтов : сборник статей / [редкол.: Р. Волкайте-Куликаускене (отв. ред.) и др.]. — Вильнюс, 1985.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 24.03.2020.
    Сайт "Vikipedija". Дата звароту: 24.03.2020.
    Электронны каталог Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Дата звароту: 24.03.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере