unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Трыпалітанія, гістарычная вобласць (Лівія)

    У 1-й пал. 1-га тыс. да н. э. былі заснаваны тры фінікійскія калоніі: Сабрата, Лептыс-Магна і Эя (сучаснае Трыпалі). З сярэдзіны 5 ст. да канца 3 ст. да н. э. – пад уладай Карфагена, з канца 3 ст. да н. э. – Нумідыі; у канцы 2 ст. – 1 ст. да н. э. заваявана Рымам; у 5 ст. н. э. захоплена вандаламі, у 6 ст. – Візантыяй, у сярэдзіне 7 ст. увайшла ў склад Арабскага халіфата. У пачатку 16 ст. заваявана Іспаніяй. З 1551 г. – вілает Асманскай імперыі. У 1918 г. абвешчана незалежная Трыпалітанская рэспубліка (да 1919 г.). У 1951–1963 гг. – адна з правінцый незалежнай Лівіі; у 1963 скасавана як адміністрацыйная адзінка. Буйны горад – Трыпалі.
    Знаходзіцца на паўночным захадзе Лівіі, каля ўзбярэжжа Міжземнага мора.

        Варыянтная форма назвы
    Трыпалітанская рэспубліка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Триполитания, историческая область (Ливия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 52. — Москва, 2006.
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере