unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нічыпаравічы, вёска (Шклоўскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца ў 1560 г. як сяло ў Магілёўскай воласці Вялікага Княства Літоўскага. У 1604 г. – у Даманоўскім войтаўстве, прыпісана да Магілёўскага замка, а потым да Магілёўскай каралеўскай эканоміі. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, у Магілёўскім павеце. У 1897 г. – цэнтр воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні. З 1919 г. – у Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 г. – цэнтр сельсавета Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі, з 1931 г. – Шклоўскага раёна. З 1938 г. – у Магілёўскай вобласці. З 1952 г. – у Фашчаўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Фашчаўскім сельсавеце Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

        Гл. таксама
    Ничипоровичи, деревня (Шкловский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 7. Магілёўская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 06.08.2012.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере