unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Падкрывічы, маёнтак (Вілейскі павет)

    Вядомы з канца 16 ст. у Ашмянскім павеце (утварыўся шляхам атрымання шляхцічам Полацкага ваяводства С. Глухоўскім пэўных зямель Яна Кішкі ва ўласнасці Крывічы Ашмянскага павета ўзамен за свае колішнія ўладанні). Неаднаразова мяняў гаспадароў і назвы. Доўгі час належаў Глухоўскім, а ў канцы 18 ст. перайшоў разам з засценкам Глухоўшчына да Цівінскіх. З канца 18 ст. уваходзіў у склад Вілейскага павета спачатку Мінскай, а потым Вілейскай губерняў Расійскай імперыі. У 19 ст. маёнткі Падкрывічы і Усцінаўшчына, набытыя Каверскімі, былі аб'яднаны ў адзін, які атрымаў назву Клесін (у цяперашні час (2015 г.) – вёска Клесіна Касцяневіцкага сельсавета Вілейскага раёна Мінскай вобласці).

        Гл. таксама
    Усцінаўшчына, маёнтак (Вілейскі павет)
    Подкривичи, имение (Вилейский уезд) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Архіў маёнткаў Падкрывічы і Усцінаўшчына са збораў Каверскіх у бібліятэцы імя Гераніма Лапацінскага ў Любліне / Г. М. Брэгер // Архіварыус : зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. ― 2014. ― Вып. 12. ― С. 5―15.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере