unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Тракелі, аграгарадок (Воранаўскі раён)

    Вядомы з 15 ст. У 1433 г. у складзе маёнтка Новы Двор. У 1567 г. цэнтр войтаўства Гераненскага староства. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Віленскай губернях. У сярэдзіне 19 ст. маёнтак у Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Паводле перапісу 1886 г. – у Седліскай воласці Ашмянскага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, фальварак у Жырмунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. цэнтр сельсавета Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1959 г. – у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. З 1973 г. вёска ў Бастунскім сельсавеце. З 23.04.2009 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Бастунскім сельсавеце Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Трокели, агрогородок (Вороновский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 20.11.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере