unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Падбярэззе, вёска (Віцебскі раён)

    Згадваецца з 1562 г. У 17 ст. вядома як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 г. Полацкай губерняў. З 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. У пачатку 20 ст. вёска ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. З сакавіка 1924 г. – у БССР. З 20.08.1924 г. – у складзе Ялагаўскага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 1930 г.). З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 1954 г. у Бабініцкім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці, на р. Заходняя Дзвіна.

        Гл. таксама
    Подберезье, деревня (Витебский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 02.11.2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 02.11.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере