unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лявонпаль, вёска (Мёрскі раён)

    Упершыню згадваецца ў 16 ст. як паселішча Чурылавічы або Лількі, у складзе Браслаўскага павета Полацкага ваяводства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне 19 – пач. 20 ст. – мястэчка і маёнтак, з 1861 г. – цэнтр Лявонпальскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. У лютым – лістападзе 1918 г. акупіравана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 г. – у БССР. У верасні 1919 г. – ліпені 1920 г. акупіравана польскімі войскамі. З 1921 г. – у складзе Польшчы, цэнтр Лявонпальскай гміны Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1926 г. – у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – цэнтр Лявонпальскага сельсавета Мёрскага раёна Вілейскай вобласці. З верасня 1944 г. – у Полацкай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці. Са студзеня 1960 г. – у Віцебскай вобласці. З ліпеня 1965 г. – у Даўгінаўскім сельсавеце. Да 1976 г. у вёску перасяліліся жыхары хутароў Стручкі і Замошша. З верасня 2010 г. – ва Узмёнскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ва Узмёнскім сельсавеце Мёрскага раёна Віцебскай вобласці, на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна.

        Варыянтная форма назвы
    Лількі, вёска (папярэдні загаловак)
    Чурылавічы, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Леонполь, деревня (Миорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1977.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 15.05.2020.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 15.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере