unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Заскавічы, аграгарадок (Маладзечанскі раён)

    Вядомы з 18 ст. як фальварак, потым вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 19 ст. – мястэчка і вёска Заскавічы ў Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У пач. 20 ст. назву Заскавічы насілі 3 вёскі: Заскавічы 1-я, Заскавічы 2-я і Заскавічы 3-я. З 1922 г. – у Польшчы, у Беніцкай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – вёска, цэнтр Заскавіцкага сельсавета Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці. У 1959 г. вёска далучана да Лебедзеўскага сельсавета. З 1960 г. – у Мінскай вобласці. З 03.05.2010 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Лебедзеўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Заскавічы 1-я, вёска (папярэдні загаловак)
    Заскавічы 2-я, вёска (папярэдні загаловак)
    Заскавічы 3-я, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Засковичи, агрогородок (Молодечненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 26.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере