unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пелегрында, вёска (Астравецкі раён)

    У 18 ст. вёска ў Рымдзюнскім войтаўстве Быстрыцкага староства Віленскага павета Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. У 19 ст. вёска ў Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1897 г. у Варнянскай воласці. З 1922 г. – у Польшчы, у Гервяцкай гміне Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. вёска ў Рымдзюнскім сельсавеце Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. у Маладзечанскай, з 1960 г. у Гродзенскай абласцях. З 1962 г. у Гервяцкім сельсавеце Смаргонскага, з 1965 г. Астравецкага раёнаў.
    Знаходзіцца ў Гервяцкім сельсавеце Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Пелегринда, деревня (Островецкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 07.09.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере