unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Красналукі, аграгарадок (Чашніцкі раён)

    Упамінаецца з 1633 г. у складзе маёнтка Чашнікі ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 18 ст. у складзе маёнтка Халопенічы.З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 19 ст. – аднайменныя маёнтак і мястэчка, цэнтр Красналуцкай воласці. З 1919 г. – у РСФСР, у Гомельскай губерні. З сакавіка 1924 г. – у БССР, з 17.07.1924 г. – у Халопеніцкім раёне Барысаўскай акругі, з 20.08.1924 г. – вёска, цэнтр Красналуцкага сельсавета, у 1927–1930 гг. – у Мінскай акрузе. З 1931 г. – у Лепельскім, з 1935 г. – у Халопеніцкім раёнах. З 1938 г. – у Мінскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1960 г. – у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. З 1965 г. – у Чашніцкім раёне. З 05.03.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Красналуцкага сельсавета Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, каля ракі Эса.

        Гл. таксама
    Краснолуки, агрогородок (Чашникский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 19.08.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере