unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Азарычы, вёска (Пінскі раён)

    У палавіне 16 ст. – каралеўскае сяло ў Пінскім старостве ВКЛ, потым уласнасць Завішаў, Тарнаўскіх, Марціновічаў. У 18 ст. – уласнасць Агінскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. З 1796 г. – у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1860-я гг. – сяло, цэнтр сельскай грамады ў Целяханскай воласці, уласнасць Пуслоўскіх. У 1921–1939 гг. – вёска ў Целяханскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства Польшчы. З кастрычніка 1940 г. – у Коланскім сельсавеце Целяханскага раёна Пінскай, са студзеня 1954 г. – Брэсцкай вобласці. Са жніўня 1959 г. – у Лагішынскім, са снежня 1962 г. – у Пінскім раёнах.
    Знаходзіцца ў Валішчанскім сельсавеце Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Озаричи, деревня (Пинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 16.09.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере