unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вялікая Польшча, гістарычная вобласць (Польшча)

    Назва ўпершыню ўпамінаецца ў 1242 г. Першапачаткова Вялікай Польшчай называлася тэрыторыя ў басейне рэк Варта і Нотаць, пазней тэрыторыя, якая межавала на захадзе з Сілезіяй і Любушскай зямлёй, на поўначы з Памор'ем, на ўсходзе з Мазовіяй, на поўдні з Малой Польшчай. У 16–18 стст. у Вялікую Польшчу ўваходзілі таксама Мазовія і Каралеўская Прусія. У 19 ст. тэрмін "Вялікая Польшча" выкарыстоўваўся як сінонім Пазнанскага вялікага княства.
    Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Польшчы.

        Варыянтная форма назвы
    Wielkopolska, гістарычная вобласць (польская мова)

        Гл. таксама
    Великая Польша, историческая область (Польша) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 8. — Москва, 2006.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере