unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Геранёны, аграгарадок (Іўеўскі раён)

    У 15–16 стст. вядомы як вёска Геранёны Мураваныя або Гаштольдавы. З 1520 г. – мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 17–18 стст. – цэнтр староства. Пры каралю Аўгусце III (1733–1763 гг.) атрымалі магдэбургскае права. З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай, з 1796 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Віленскай губерняў. У 1886 г. у Седліцкой воласці. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 27.02.1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. У 1920–1922 гг. – у складзе Сярэдняй Літвы. З 1922 г. – у складзе Польшчы, у Седліцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. ў БССР, з 1940 г. цэнтр сельсавета Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай, з 1954 г. – у Гродзенскай абласцях. У 1963–1979 гг. у Жылёўскім сельсавеце. З 18.12.2012 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Геранёнскага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Гаштольдавы, вёска (папярэдні загаловак)
    Геранёны Мураваныя, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Геранены, агрогородок (Ивьевский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2014.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.06.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере