unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Трыр, горад (Германія)

    Заснаваны рымлянамі ў 16 ст. да н. э. як ваенны лагер на тэрыторыі гальскага племя трэвераў (называўся Аўгуста Трэверорум, з 7 ст. Трэверыс, пазней Трыр). В 1–2 стст. – цэнтр правінцыі Белгіка, у 318–407 гг. – сталіца прэфектуры Галія, адна з чатырох сталіц імперыі. Каля 475 г. захоплены франкамі. З 843 г. – у складзе Латарынгіі, з 870 г. – ва Усходне-Франкскім каралеўстве. З 11 ст. цэнтр архібіскупства. У 2-й пал. 12 ст. атрымаў правы горада. У 1794 г. далучаны да Францыі, у 1814 г. – да Прусіі, з 1871 г. – у Германскай імперыі. У 1918–1930 гг. акупіраваны французскімі войскамі. З 1946 г. – у складзе зямлі Рэйнланд-Пфальц.
    Знаходзіцца на паўднёвым захадзе Германіі, на рацэ Мозель, у зямлі Рэйнланд-Пфальц.

        Варыянтная форма назвы
    Trier, горад (нямецкая мова)
    Аўгуста Трэверорум, рымская калонія (папярэдні загаловак)
    Трэверыс, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Трир, город (Германия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 16 (2). — Москва, 2016.
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 23.12.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере