unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Волма, аграгарадок (Дзяржынскі раён)

    Упамінаецца як уласнасць В. Манівіда з 2-й пал. 15 ст. у Мінскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1563 г. – уласнасць А. Гаштольда, з 1581 г. – мястэчка ў Мінскім павеце. У 17–19 стст. належала Валадковічам, Філіповічам, Ваньковічам. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1803 г. мястэчка ўваходзіла ў Вялікасельскую воласць Мінскага павета Мінскай губерні. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, з 1926 г. – цэнтр гміны ў Валожынскім павеце Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з кастрычніка 1940 г. вёска стала цэнтрам Волменскага сельсавета Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай, са студзеня 1960 г. – у Мінскай абласцях. Са снежня 1962 г. – у Стаўбцоўскім, са студзеня 1965 г. – у Валожынскім, з жніўня 1970 г. – у Дзяржынскім раёнах. З 01.10.2010 г. – аграгарадок. З 2013 г. – у Путчынскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Путчынскім сельсавеце Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Волма, агрогородок (Дзержинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2011.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 18.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере