unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Падлессе, аграгарадок (Ляхавіцкі раён)

    Вядома з 16 ст. у Навагрудскім павеце ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губерні. У 1886 г. – сяло Ляхавіцкай воласці. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12.10.1940 г. вёска – цэнтр Падлескага с/с. З 1954 г. у Брэсцкай вобласці. З 1972 г. сельсавет перайменаваны ў Жарабковіцкі, з 1981 г. вёска – цэнтр адноўленага Падлескага сельсавета. З 15.02.2011 – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Падлескім сельсавеце Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Вялікае Падлессе, вёска (Ляхавіцкі раён) (папярэдні загаловак)
    Падляшаны, вёска (Ляхавіцкі раён) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Подлесье, агрогородок (Ляховичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 17.08.2012.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере