unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нісімкавічы, аграгарадок (Чачэрскі раён)

    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1572 г. сяло Анісімкавічы значыцца ў перапісе ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы аб уладкаванні пагранічных спрэчак. У 1726 г. – у Залескім войтаўстве Чачэрскай воласці. З 1772 г. – у Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 г. – у Покацкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. З 1926 г. – цэнтр Нісімкавіцкага сельсавета Смілавіцкага, з 1927 г. – Чачэрскага, з 1962 г. – Буда-Кашалёўскага, з 1965 г. – зноў Чачэрскага раёнаў Гомельскай (да 1930 г.) акругі, з 1938 г. – Гомельскай вобласці. З 19.01.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Нісімкавіцкага сельсавета Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, на р. Покаць.

        Варыянтная форма назвы
    Анісімкавічы, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Нисимковичи, агрогородок (Чечерский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2. Гомельская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2005.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 15.12.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере