unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ляды, аграгарадок (Дубровенскі раён)

    Вядомы з канца 16 ст. у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1607 г. – сяло, уладанне М. Глябовіча, з сярэдзіны 17 ст. – Сапег. У 1672 г. – мястэчка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у Расійскай імперыі. З 1773 г. – мястэчка ў дзяржаўным кіраванні, пазней уласнасць князя Пацёмкіна, Любамірскіх. У 1897 г. – у Хаўбнянскай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні. З 1919 г. – у РСФСР, у Горацкім павеце Гомельскай, з1922 г. – Смаленскай губерняў. З 1923 г. – цэнтр Ляднянскай воласці. З 1924 г. – у БССР, у 1924–1931 гг. – цэнтр Ляднянскага раёна Аршанскай акругі (да 1930 г.). З 1931 г. – у Дубровенскім раёне. У 1924–1926 гг. і з 1954 г. – цэнтр сельсавета (у 1960 г. Ляднянскі сельсавет перайменаваны ў Валяўкоўскі), з 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1938–1954 гг. – гарадскі пасёлак. У 1954–1960 гг. – у Ляднянскім сельсавеце, з 1960 г. – у Валякоўскім сельсавеце. У 1962–1965 гг. – у Аршанскім раёне. З 2008 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Валякоўскім сельсавеце Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Ляды, агрогородок (Дубровенский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1977.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 29.09.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 29.09.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере