unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Полацкае княства

    Адно з самых старажытных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян з цэнтрам у г. Полацку. Ядром было племянное княжанне крывічоў (палачан). У летапісах княства называлася таксама воласцю (862 г.), вобласцю, Полацкай зямлёй. Пасля смерці князя Усяслава Брачыславіча (1101 г.) у Полацкай зямлі ўтварыліся некалькі ўдзелаў: Ізяслаўскае, Віцебскае, Лагожскае, Друцкае княствы. Мінскае княства, магчыма, вылучылася яшчэ пры жыцці Усяслава. З 1307 г. Полацкае княства – у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1504 г. на тэрыторыі Полацкага княства ўтворана Полацкае ваяводства.
    Размяшчалася ў басейнах Заходняй Дзвіны, Бярэзіны, часткова Нёмана (тэрыторыі сучасных Віцебскай, паўночнай часткі Мінскай і Магілёўскай абласцей).

        Гл. таксама
    Беларусь (беларуская мова)
    Полацкая зямля
    Полоцкое княжество (на іншай мове)
    Полацкае ваяводства (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Беларусь : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере