unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Краснасельскі, гарадскі пасёлак (Ваўкавыскі раён)

    Упамінаецца ў 1569 г. як Краснае Сяло, цэнтр воласці маёнта Рось Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, вёска ў Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1796 г. называлася Красная. З 1886 г. у Роскай воласці. З 1919 г. – у БССР. У 1921–1939 гг. – у Польшчы, вёска у Роскай гміне Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. цэнтр Краснасельскага сельсавета Ваўкавыскага раёна. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1958 г. – рабочы пасёлак, з 1968 г. – гарадскі пасёлак.
    Цэнтр Краснасельскага сельсавета Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, на р. Рось.

        Варыянтная форма назвы
    Краснае Сяло (папярэдні загаловак)
    Красная, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Красносельский, городской поселок (Волковысский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2014.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.10.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере