unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гервяты, аграгарадок (Астравецкі раён)

    У 1271 г. вёска ва ўладанні князя Германта, мела назву Германты. У 1434 г. згадваецца як вёска ў Медніцкай воласці Вялікага Княства Літоўскага. З 1563 г. мястэчка ў Віленскім павеце. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Варнянскай воласці Віленскага павета Віленскай, з 1796 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Віленскай губерняў. З 1922 г. – у Польшчы, цэнтр Гервяцкай гміны Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства. З 1938 г. мястэчка. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. цэнтр Гервяцкага сельсавета Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці, з 1960 г. – у Гродзенскай вобласці, з 1962 г. у Смаргонскім раёне, з 1965 г. зноў у Астравецкім раёне. З 09.02.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Гервяцкага сельсавета Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Германты, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Гервяты, агрогородок (Островецкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 21.08.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере