unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пеляса, вёска (Воранаўскі раён)

    Вядома з 15 ст. Да 1492 г. зямля ў Васілішкаўскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1690 г. маёнтак у Забалацкай парафіі. У 1787 г. сяло, цэнтр войтаўства Барцянскага староства Лідскага павета ВКЛ. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. – у Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Віленскай губернях. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Радунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. у Радунскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12.10.1940 г. у Слабодкаўскім сельсавеце. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1962 г. – у Воранаўскім раёне. У 1972 г. – у Старасмільгінскім, з 1978 г. – у Больцішскім сельсаветах.
    Знаходзіцца ў Больцішскім сельсавеце Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Пелеса, деревня (Вороновский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 16.11.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере