unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Наваельня, гарадскі пасёлак (Дзятлаўскі раён)

    Вядомы з 14 ст. як вёска Ельня ў Навагрудскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 16 ст. – мястэчка Новая Ельня. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, з 1801 г. – мястэчка ў Навагрудскім павеце Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. З 1863 г. – вёска ў Слонімскім павеце. З 1884 г. – чыгуначная станцыя. У 1886 г. – сяло Дварэцкай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. З 01.01.1919 г. – у БССР. З 02.02.1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Дварэцкай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр сельсавета ў Дзятлаўскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 1945 г. – гарадскі пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага раёна (да 1954 г.). У 1962–1965 г. – у Навагрудскім раёне. У 1945–2015 гг. – цэнтр Новаяльнянскага пасялковага Савета.
    Цэнтр Новаяльнянскага сельсавета Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Ельня, вёска (папярэдні загаловак)
    Навасельня, сяло (папярэдні загаловак)
    Новая Ельня, мястэчка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Новоельня, городской поселок (Дятловский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 19.04.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере