unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Заспа, аграгародок (Рэчыцкі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядома з 15 ст. як сяло Заспічы Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства ВКЛ. У 1511 г. – ва ўладанні князя Мажайскага. У 1640-х гг. пазначана ў інвентары Гомельскага староства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1811 г. – уладанне Шымковых, у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Цэнтр Заспенскай воласці. У маі 1923 г. Заспенская воласць ліквідавана, а яе тэрыторыя, у тым ліку і Заспа, уключана ў Рэчыцкую воласць. Са снежня 1926 г. – у складзе БССР, цэнтр Заспенскага сельсавета Рэчыцкага раёна Рэчыцкай, з чэрвеня 1927 г. – Гомельскай (да ліпеня 1930 г.) акруг, з лютага 1938 г. – у Гомельскай вобласці. З ліпеня 2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Заспенскага сельсавета Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Заспічы, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Заспа, агрогородок (Речицкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2. Гомельская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2005.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1986.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 13.12.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере