unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Здзітава, вёска (Спораўскі сельсавет; Бярозаўскі раён)

    Упершыню ўзгадваецца як горад Здзітаў у 1005 г. З пачатку 14 ст. – у складзе ВКЛ. З другой пал. 15 ст. вядомы як Здзітаў Гарадок (Здзітаў палац). У 1520 г. – цэнтр воласці і мястэчка, з другой паловы 16 ст. – у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства. У 17–18 стст. Здзітаў – цэнтр староства Сапегаў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі. З 1801 г. – у Кобрынскім павеце Слонімскай губерні. У 1886 г. – мястэчка ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. З 1921 г. – вёска ў Польшчы. У 1924 г. – вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у складзе БССР. З 1940 г. – у Бярозаўскім раёне. Са студзеня 1988 г. Здзітаўскі сельсавет быў перайменаваны ў Спораўскі сельсавет.
    Цэнтр Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Здзітаў, вёска

        Гл. таксама
    Здитово, деревня (Споровский сельсовет; Березовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 09.10.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере