unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Полацкае гарадзішча

    Першапачаткова дзядзінец Полацка. Узнік як гарадзішча масавага тыпу на левым беразе Палаты (першапачатковая плошча – 1 га, цяпер – каля 0,8 га). Выяўлены матэрыялы днепра-дзвінскай культуры, умацаванае паселішча крывічоў 9–10 стст. У сярэдзіне 11 ст. дзядзінец перанесены на правы бераг Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе Палаты (пазней Полацкі Верхні замак), гарадзішча паступова прыйшло ў заняпад, з 12 ст. яго тэрыторыя выкарыстоўваецца пад гарадскія могілкі. У 1563 г. пракапана новае русла Палаты, у выніку гарадзішча апынулася на яе правым беразе.

        Гл. таксама
    Полоцкое городище (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск, 1993.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере