unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пажэжын, вёска (Маларыцкі раён)

    Упамінаецца з 1566 г. як дзяржаўная ўласнасць у складзе Ляхавіцкага войтаўства Палескай воласці Берасцейскага староства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. – у Літоўскай, з 1801 г. – у Гродзенскай губернях. У 2-й пал. 19 ст. – пачатку 20 ст. сяло Пажэжын у Велікарыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1921–1939 гг. у складзе Польшчы, у Велікарыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – вёска ў БССР. З 1940 г. – у Масевіцкім сельсавеце Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1954 г. – у Велікарыцкім сельсавеце. У 1962–1965 гг. – у Брэсцкім раёне.
    Знаходзіцца ў Велікарыцкім сельсавеце Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Пужэжын, вёска

        Гл. таксама
    Пожежин, деревня (Малоритский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 21.04.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере