unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Азярцы, аграгарадок (Глыбоцкі раён)

    Упамінаецца ў 1552 г. як маёнтак. У 1567 г. – у Полацкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Глыбоцкай воласці ў Дзісенскім павеце Мінскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. З 1918 г. акупіраваны германскімі войскамі, у 1919–1920 гг. – войскамі Польшчы. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Дзісенскім павеце Навагрудскага ваяводстсва, з 1922 г. – у Віленскай зямлі, з 1926 г. – у Віленскім ваяводстве. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – вёска ў Мамайскім сельсавеце Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці. У 1941–1944 гг. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Маладзечанскай, з 1960 г. – у Віцебскай абласцях. З 1981 г. – цэнтр Азярэцкага сельсавета. З 04.11.2008 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Азярэцкага сельсавета Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Озерцы, агрогородок (Глубокский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 30.11.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере