unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Краснае, вёска (Докшыцкі раён)

    Вядома з пачатку 20 ст. як некалькі аднайменных фальваркаў у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. З 01.01.1919 г. – у БССР, у жніўні 1919 г. – ліпені 1920 г. акупіраваны польскімі войскамі. З 17.07.1924 г. – у Бягомльскім раёне Барысаўскай акругі, з 20.08.1924 г. – у Бягомльскім сельсавеце. У 1926 г. – пасёлак. У 1927–1930 гг. – у складзе Мінскай акругі. У 1930–1935 гг. пасёлак падпарадкаваны Бягомльскаму раёну. З 1935 г. – у складзе Лепельскай акругі, з 1938 г. – у Мінскай вобласці, у Бягомльскім пасялковым Савеце. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1960 г. – у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. У 1960–1964 гг. – у Юхнаўскім сельсавеце. У 1962–1965 гг. – у Глыбоцкім раёне. У 1964–2013 г. – зноў у Бягомльскім пасялковы Савеце. З 2013 г. – у Бягомльскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Бягомльскім сельсавеце Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Красное, деревня (Докшицкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 01.03.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере