unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Індура, аграгарадок (Гродзенскі раён)

    У пачатку 16 ст. – двор у Гродзенскім павеце Трокскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1525 г. – мястэчка (часам называлі горадам). У 1735 г. – маёнтак (уваходзілі горад і 5 сёл) у Гродзенскім павеце Трокскага ваяводства, шляхецкае ўладанне. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1796 г. (ці 1797 г.) – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1885 г. – мястэчка ў Індурскай воласці (цэнтр воласці в. Пракопавічы). У 1897 г. – цэнтр воласці. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З лістапада 1939 г. – зноў у БССР, з 14.12.1939 г. – у Беластоцкай вобласці. З 15.01.1940 г. – у Гродзенскім раёне Беластоцкай вобласці. З мая 1940 г. – гарадскі пасёлак. З 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета. З 20.09.1944 г. – ў Гродзенскай вобласці. З 29.12.1949 г. – вёска. З 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Індурскага сельсавета Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Индура, агрогородок (Гродненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2014.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 18.12.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 18.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере