unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дуды, вёска (Іўеўскі раён)

    У 16 ст. упамінаюцца сяло і маёнтак у складзе Дудскага староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. З 1709 г. Дуды належалі Марцыяну Валовічу, маршалку ВКЛ, пасля Замойскім, Пацам, Буйніцкім, Зяньковічам. У 1789 г. сяло атрымала статус мястэчка. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. У сярэдзіне 19 – пач. 20 ст. – у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. Са студзеня 1919 г. у БССР, з лютага ў Літоўска-Беларускай ССР. З сакавіка 1921 г. у складзе Польшчы, у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства. З лістапада 1939 г. зноў у БССР. З 1940 г. вёска ў Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1944 г. у Маладзечанскай, з 1954 г. у Гродзенскай абласцях, з 1961 г. у Іўеўскім пасялковым Савеце (з 1962 г. у Іўеўскім сельсавеце), пазней увайшла ў склад Морынскага сельсавета.
    Знаходзіцца ў Морынскім сельсавеце Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Дуды, деревня (Ивьевский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 22.10.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере