unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Екацярынбургская губерня

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў РСФСР на Урале. Утворана ў 1919 г. з часткі Пермскай губерні. Цэнтр – г. Екацярынбург. Першапачаткова складалася з 6 паветаў (Камышлоўскі, Верхатурскі, Шадрынскі, Екацярынбургскі, Краснаўфімскі і Ірбіцкі). У 1920 г. колькасць паветаў павялічылася да 9 (Алапаеўскі, Надзеждзінскі, Ніжнетагільскі). У студзені 1921 г. утвораны Каменскі павет. У 1922 г. у складзе губерні 7 паветаў: Надзеждзінскі павет далучаны да Верхатурскага, Алапаеўскі – да Ніжнетагільскага, Каменскі – да Камышлоўскага. У лістападзе 1923 г. губерня была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад новай Уральскай вобласці.
    Большая частка губерні (за выключэннем Краснаўфімскага павета) займала ўсходні схіл Уральскага хрыбта.

        Гл. таксама
    Екатеринбургская губерния (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 9. — Москва, 2007.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике"; " Екатеринбургская губерния". Дата звароту: 27.03.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере