unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Трыпалі, горад (Ліван)

    Заснаваны ў 8 ст. да н. э. фінікійцамі як гандлёвы порт. З 6 ст. – у складзе дзяржавы Ахеменідаў. У 333–332 гг. заваяваны Аляксандрам Македонскім, быў падначалены Пталемеям, з сяр. 3 ст. да н. э. – Селеўкідам. У 1–3 стст. н. э. – у складзе Рымскай імперыі. У 636 г. захоплены арабамі, у 1070-х гг. – цюркамі-сельджукамі. У 1109–1289 гг. – сталіца графства Трыпалі. У 1289 г. разбураны і захоплены егіпецкімі мамлюкамі. У 1516 г. заваяваны асманскім султанам Селімам I. З 1920 г. – у складзе французскага мандата Вялікі Ліван (з 1926 г. – Ліванская Рэспубліка), з 1943 г. – незалежнага Лівана. Адміністрацыйны цэнтр мухафазы Паўночны Ліван.
    Размешчаны на поўначы краіны, на ўзбярэжжы Міжземнага мора.

        Варыянтная форма назвы
    Тарабулус-эш-Шам, горад

        Гл. таксама
    Триполи, город (Ливан) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
    Сайт "Большая российская энциклопедия". Дата звароту: 17.09.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере