unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Інтэрнацыянальная, вуліца (Мінск, горад)

    Вядома з 16 ст. Гістарычна складалася з дзвюх вуліц. Заходняя частка атрымала з 16 ст. назву ад збудаванага на ёй кальвінісцкага збору – Зборавая. Гэтую назву яна захавала да 1866 г. Пасля – Турэмная (злучала горад з турэмным замкам), а ў 1882 г. перайменавана ў Праабражэнскую. Усходняя частка вуліцы першапачаткова называлася Валоцкай (ад месца Валокі Полацкія). У 1866 г. перайменавана ў Хрышчэнскую. Пасля ўсталявання савецкай улады Праабражэнская вуліца была перайменавана ў Інтэрнацыянальную, а Валоцкая – у Кастрычніцкую. У першай палавіне 1960-х гг. гэтыя часткі вуліцы аб’яднаны пад агульнай назвай Інтэрнацыянальная.
    Знаходзіцца ў цэнтры Мінска, у Цэнтральным раёне, на тэрыторыі Верхняга горада.

        Варыянтная форма назвы
    Валоцкая, вуліца (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Зборавая, вуліца (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Кастрычніцка, вуліца (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Праабражэнская, вуліца (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Турэмная, вуліца (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Хрышчэнская, вуліца (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Интернациональная, улица (Минск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Минск : энциклопедический справочник. ― Минск, 1983.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 16.08.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере