unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Елісаветпольская губерня

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Закаўказзі ў складзе Расійскай імперыі, Расійскай рэспублікі (з 1 (14) верасня 1917 г. па 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г.). Утворана ў 1868 г. з частак Бакінскай і Тыфліскай губерняў. Цэнтр – г. Елісаветполь (цяпер Гянджа). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. тэрыторыя губерні ўвайшла ў склад Закаўказскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі, пасля яе распаду (май 1918 г.) – Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў Азербайджане (28.04.1920) і Арменіі (29.11.1920) большая частка тэрыторыі адышла да Азербайджанскай АССР (з Шушынскага і часткі Зангезурскага паветаў у 1923 г. утворана Нагорна-Карабахская АВ), частка Зангезурскага павета перададзена Армянскай АССР.
    Знаходзілася ва ўсходняй частцы Закаўказзя.

        Варыянтная форма назвы
    Елізаветпольская губерня

        Гл. таксама
    Елисаветпольская губерния (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 30 т.]. Т. 9. — Москва, 2007.
    БД "Справочник географических названий" Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Дата звароту: 27.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере