unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Усходне-Сібірскі край

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў РСФСР, якая была ўтворана пасля падзелу ў ліпені 1930 г. Сібірскага краю на Усходне-Сібірскі (цэнтр – г. Іркуцк) і Заходне-Сібірскі (цэнтр – г. Новасібірск). У склад края ўвайшлі частка раёнаў Дальнеўсходняга краю і Бурат-Мангольскай АССР, у снежні 1930 г. створаны нацыянальныя акругі – Эвенкійская, Таймырская (Далгана-Ненецкая) і Віціма-Алекмінская. У 1934 г. у складзе краю існавала Чыцінская вобласць. У снежні 1934 г. частка раёнаў Усходне-Сібірскага краю, Таймырская і Эвенкійская нацыянальныя акругі перададзены да зноў створанага Краснаярскага краю. У снежні 1936 г. Усходне-Сібірскі край пераўтвораны ва Усходне-Сібірскую вобласць, пры гэтым самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай стала Бурат-Мангольская АССР.
    Знаходзіўся на тэрыторыі Усходняй Сібіры.

        Гл. таксама
    Восточно-Сибирский край (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Административно-территориальное деление // Большая Российская энциклопедия. Россия. — Москва, 2004. — С. 948—959.
    Большая Российская энциклопедия. [В 30 т.]. Т. 5. — Москва, 2006.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере