unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Горваль, вёска (Рэчыцкі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядома з 15 ст. як сяленне літоўскіх князёў. З 1413 г. – у складзе Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1503 г. у пагадненні паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ названа мястэчкам. Пад 1510 г. пазначана як цэнтр Горвальскай воласці. У 1535 г. разбурана і спалена ў час ваенных дзеянняў. З 1543 г. – у валоданні Сангушкаў. Пазней у валоданні Віленскай капітулы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1608 г. – у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. З красавіка 1919 г. да мая 1923 г. – цэнтр воласці Рэчыцкага павета, з красавіка 1919 г. – у Гомельскай губерні РСФСР. З мая 1923 г. – у Рэчыцкай воласці, са снежня 1926 г. далучана да БССР. Са снежня 1926 г. да жніўня 1927 г. – цэнтр Горвальскага сельсавета Горвальскага, са жніўня 1927 г. – Рэцычкага раёнаў Рэчыцкай, з чэрвеня 1927 г. – Гомельскай (да 26.07.1930 г.) акруг, з лютага 1938 г. – Гомельскай вобласці. З красавіка 1959 г. — у Глыбаўскім (былым Падалескім) сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Глыбаўскім сельсавеце Рэчыцкага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана на правым беразе Бярэзіны.

        Гл. таксама
    Горваль, деревня (Речицкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2. Гомельская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2005.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2 т. Т. 2. (1944—1980). — Минск, 1987.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 16.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере