unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Інгушэція (Расія)

    У час ранняга сярэдневякоўя большая частка Інгушэціі ўваходзіла ў склад дзяржавы Аланія. У пачатку 18 ст. пачаліся культурныя і эканамічныя сувязі з Расіяй. У 1810 г. ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. З 1921 г. ў складзе Горскай АССР. У 1924 г. ўтворана Інгушская аўтаномная вобласць у складзе РСФСР, у 1934 г. аб'яднана з Чэчэнскай аўтаномнай вобласцю ў Чэчэна-Інгушскую аўтаномную вобласць, якая ў 1936 г. пераўтворана ў аўтаномную рэспубліку. У 1992 г. ўтворана Інгушская Рэспубліка (афіцыйная назва) ў складзе Расійскай Федэрацыі. Сталіца – г. Магас.
    Знаходзіцца на Паўночным Каўказе, на поўдні Еўрапейскай часткі Расіі.

        Варыянтная форма назвы
    Інгушская аўтаномная вобласць (папярэдні загаловак)
    Інгушская Рэспубліка
    Рэспубліка Інгушэція

        Гл. таксама
    Назранаўская акруга
    Ингушетия (Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
    Большая Российская энциклопедия. Россия. — Москва, 2004.
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере