unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вялікая Міцькаўшчына, бастыённая крэпасць (Аршанскі раён)

    Археалагічны помнік. Раскопкі праводзіліся ў 2014 г. Спірыным І. У. (навуковы кіраўнік В. М. Ляўко) на тэрыторыі аднайменнага замчышча, вядомага па звестках Л. Д. Побаля з 1873 г. Крэпасць мае правільную чатырохвугольную форму і прадстаўляе сабой сістэму з трох бастыёнаў, курцін і равоў. У адпаведнасці з матэрыяламі раскопак час функцыянавання крэпасці – прыблізна канец 16–17 стст.
    Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Вялікая Міцькаўшчына Андрэеўшчынскага сельсавета Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, на беразе р. Негаўка.

        Варыянтная форма назвы
    Міцькаўшчына, бастыённая крэпасць (Аршанскі раён)

        Гл. таксама
    Большая Митьковщина, бастионная крепость (Оршанский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вёска Вялікая Міцькаўшчына, Андрэеўшчынскі сельсавет / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мінск, 1985. — С. 104.
    Итоги археологических раскопок на памятниках "Шкловский замок в Рыжковичах" и "бастионная крепость у д. Митьковщина" летом 2014 года / И. В. Спирин // Матэрыялы па археалогіі Беларусі : зборнік навуковых артыкулаў. Вып. 27. Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі ў 2013―2014 гадах. ― Мінск, 2016. — С. 120—133. (Памылковая форма в. Міцькаўшчына.)
    Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2004.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере