unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Янавічы, аграгарадок (Клецкі раён)

    Вядомы з 16 ст. У 1567 г. сяло ў Навагрудскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1800 г. у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. – у межах Грыцэвіцкай воласці Слуцкага павета. Са студзеня 1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З 29.07.1920 г. у Нясвіжскім павеце Мінскай губерні. З 31.07.1920 г. – у БССР. У 1921–1939 гг. – у Польшчы, у Грыцэвіцкай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. у Клецкім раёне Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Мінскай вобласці. У 1962–1966 гг. – у Нясвіжскім раёне. З 1973 г. – цэнтр Янавіцкага сельсавета, з 1984 г. – у Красназвёздаўскім сельсавеце. З 06.11.2008 г. – аграгарадок, цэнтр Красназвёздаўскага сельсавета.
    Цэнтр Красназвёздаўскага сельсавета Клецкага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Яновичи, агрогородок (Клецкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2011.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 19.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере