unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Парэчын, Рыгор Яўхімавіч (юрыст ; эканаміст ; 1894—1938)

    Месца нараджэння: в. Задашчэнне, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Беларускі правазнавец і эканаміст. Закончыў Мінскі настаўніцкі інстытут, 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт (1924). З 1921 – у Паўнамоцным прадстаўніцтве Беларускай ССР пры ўрадзе РСФСР (з 1923 – Пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР). З 1924 – намеснік Старшыні Камісіі па заканадаўчых меркаваннях пры СНК БССР. З 1931 – у Інстытуце савецкага будаўніцтва і права АН БССР. Працаваў таксама ў Інстытуце беларускай культуры, Інстытуце эканомікі АН БССР. Рэпрэсіраваны ў 1937, асуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.
    Даследаванні па пытаннях канстытуцыйнага права, савецкай федэрацыі, нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, эканамічнай геграфіі, сыравіннай базы прамысловасці мінеральных будаўнічых матэрыялаў, праблемах знешнеэканамічных адносін Беларусі з іншымі краінамі.

        Варыянтная форма імя
    Парэчын, Г. (1894—1938)

        Гл. таксама
    Паречин, Григорий Ефимович (юрист ; экономист ; 1894—1938) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Белорусская юридическая энциклопедия. В 4 т. Т. 3. — Минск, 2011.
    Возвращенные имена : Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. — Минск, 1992.
    Наша канстытуцыя : падручнік для тэхнікумаў, профшкол на базе 7-годкі і спецкласаў / Г. Парэчын. — Мінск, 1928. (Форма імя: Парэчын Г.)
    Беларускі эканамічны партал "Экономика.by".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере