unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Старыя Васілішкі, вёска (Шчучынскі раён)

    Вядомы з 15 ст. Вёска знаходзілася побач з мястэчкам Васілішкі, у Лідскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. У 1885 г. – у Васілішкаўскай воласці. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, у Васілішкаўскай гміне Лідскага, з красавіка 1929 г. – Шчучынскага паветаў Навагрудскага ваяводства. Са снежня 1939 г. – у Баранавіцкай вобласці, са студзеня 1940 г. – у Васілішкаўскім раёне (цэнтр – г. п. Васілішкі), з кастрычніка 1940 г. – цэнтр Васілішкаўскага сельсавета. З верасня 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. Са студзеня 1960 г. – у Радунскім, са снежня 1962 г. – у Шчучынскім раёнах. З канца 1980-х гг. цэнтр Васілішкаўскага сельсавета пераведзены са Старых Васілішак у Васілішкі.
    Вёска знаходзіцца ў Васілішкаўскім сельсавеце Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Старые Василишки, деревня (Щучинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 08.06.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере