unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лужкі, аграгарадок (Шаркаўшчынскі раён)

    Вядомы з 1519 г. як маёнтак у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У розныя гады належалі Сапегам, Кмітам, Жабам, Чапскім, Плятэрам. Згодна каралеўскай прывілеі 1745 г. – мястэчка. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета Пліскага раёна Вілейскай вобласці. У 1941–1944 гг. – акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Маладзечанскай, з 1960 г. – у Віцебскай абласцях. Са снежня 1962 г. – у Міёрскім, з ліпеня 1966 г. – у Шаркаўшчынскім раёнах. З 15.04.2008 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Лужкоўскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Лужки, агрогородок (Шарковщинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 20.09.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 20.09.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере