unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сербія

    З 8 ст. пачала фарміравацца сербская народнасць. У сярэдзіне 10 ст. ўзнікла Сербскае княства. У пачатку 11 ст. падпарадкавана Візантыі. У другой палове 12 ст. склалася адзіная сербская феадальная дзяржава, з 1217 г. – каралеўства, у 1331–1355 гг. – царства, дасягнута незалежнасць ад Візантыі. З 1389 г. у васальнай залежнасці ад туркаў, у 1459 г. ўключана ў Румелійскі эялет Асманскай імперыі. У 1878 г. атрымала незалежнасць. З 1882 г. – каралеўства. У 1918 г. ўтворана адзіная дзяржава – Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 г. Югаславія). У 1945 г. – Народная рэспубліка ў складзе Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславія, з 1963 г. – сацыялістычная рэспубліка ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. У 1992–2003 гг. – новая федэрацыя Саюзная Рэспубліка Югаславія. У 2003–2006 – саюзная рэспубліка ў складзе Сербіі і Чарнагорыі. З 2006 г. – незалежная Рэспубліка Сербія (афіцыйная назва). Сталіца – горад Бялград.
    Знаходзіцца ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, у цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава.

        Варыянтная форма назвы
    Рэспубліка Сербія

        Гл. таксама
    Сербия (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
    Всемирная история : энциклопедия. — Москва, 2003.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере