unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Слабодка, аграгарадок (Браслаўскі раён)

    Вядомы з пачатку 17 ст. пад назвамі Слабодка, Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова. Упершыню згадваецца ў 1618 г. як паселішча Друйскага двара, у Браслаўскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1649 г. упамінаецца як мястэчка Слабада. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Браслаўскім павеце Віленскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – зноў Віленскай губерняў. З 1836 г. – цэнтр воласці Новааляксандраўскага павета, з 1843 г. – у Ковенскай губерні. У 1885 г. – мястэчка, цэнтр Слабодкаўскай воласці. З 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З 1922 г. – у Польшчы, цэнтр гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. цэнтр сельсавета Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай вобласці, з 1954 г. – у Маладзечанскай, з 1960 г. – у Віцебскай абласцях. З 17.04.2008 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Слабодкаўскага сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, паміж азёрамі Поцех, Недрава і Ільмёнак.

        Варыянтная форма назвы
    Быхаўка, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Слабада, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Слабодка Заверская, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Юзафова, мястэчка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Слободка, агрогородок (Браславский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2011.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 04.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере