unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Буйнічы, аграгарадок (Магілёўскі раён)

    Вядомы з 15 ст. як цэнтр буйнога ўладання ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1567 г. – цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце. Належала Крошынскім, Саламярэцкім, Сапегам. У 1582 г. – сяло. У 17–18 стст. – мястэчка. З 1772 г. – у Расійскай імперыі. У 1897 г. – у Вендаражскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. У пачатку 1920-х гг. існавалі 2 вёскі: Старыя Буйнічы і Новыя Буйнічы. З 1924 г. – у Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. – у Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гг. вёскі аб'яднаны ў адну вёску Буйнічы. З 02.09.2011 – аграгарадок.
    Цэнтр Буйніцкага сельсавета Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Новыя Буйнічы, вёска (папярэдні загаловак)
    Старыя Буйнічы, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Буйничи, агрогородок (Могилевский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 6. Магілёўская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2009.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 04.06.2012.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере