unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Несцераўшчына, вёска (Докшыцкі раён)

    Вядома з 18 ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі, вёска і невялікі маёнтак у Докшыцкім павеце Мінскай губерні. З 1797 г. – у Барысаўскім павеце. З 1860-х вёска ў Тумілавіцкай воласці Барысаўскага павета. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Тумілавіцкай гміне Дунілавіцкага, з 1925 г. Дхзісенскага паветаў Віленскай зямлі, з 1926 г. — Віленскага ваяводства, з 1929 г. – у Докшыцкай гміне. З восені 1939 г. – у БССР, са снежня 1939 г. – у Вілейскай вобласці, са студзеня 1940 г. – у Докшыцкім раёне, з кастрычніка 1940 г. вёска – цэнтр Несцераўшчынскага сельсавета. З верасня 1944 г. – у Полацкай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці. З ліпеня 1954 г. – вёска ў Тумілавіцкім сельсавеце. Са студзеня 1960 г. – у Віцебскай вобласці. Са снежня 1962 г. – у Глыбоцкім раёне. Са студзеня 1965 г. – зноў у Докшыцкім раёне. У 1986 г. у вёску пересяліліся жыхары былой вёскі Горнава-1.
    Знаходзіцца ў Тумілавіцкім сельсавеце Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Нестеровщина, деревня (Докшицкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 27.07.2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 27.07.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере