unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага, комплекс будынкаў (Масква, горад; Расія)

    На месцы сучаснага будынка размяшчалася сядзіба княгіні К Р. Дашкавай. У 1770–1780-я гг. верагодна, паводле праекта архітэктара В. І. Бажэнава адбудаваны галоўны дом сядзібы, ад якога захаваўся пры перабудове толькі галоўны фасад з паўратондай. У 19 ст. сядзібай валодалі графы Варанцовы, ад якіх яна перайшла да Маскоўскай кансерваторыі. Перабудова сядзібы праведзена ў 1894–1901 гг. Архітэктары – В. П. Загорскі і Л. М. Шапавалаў. У 1932–1933 гг. трохпавярховы будынак быў надбудаваны паводле праекта І. Я. Бандарэнкі. У 1983 г. да кансерваторыі далучаны будынак Сінадальнага вучылішча царкоўнага спеву (былы Дом Калычовых, у стылі класіцызму).
    Знаходзіцца на вуліцы Вялікая Нікіцкая ў Маскве.

        Варыянтная форма назвы
    Кансерваторыя, комплекс будынкаў (Масква, горад; Расія)
    Маскоўская кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага, комплекс будынкаў (Масква, горад; Расія)
    МДК імя П. І. Чайкоўскага, комплекс будынкаў (Масква, горад; Расія) (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Московская государственная консерватория имени П. И. Чайковского, комплекс зданий (Москва, город; Россия) (на іншай мове)
    Вялікі зал Маскоўскай кансерваторыі (Масква, горад; Расія) (больш вузкае паняцце)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вся Москва от А до Я : энциклопедия / [М. И. Вострышев, С. Ю. Шокарев]. ― Москва, 2011.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 02.02.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере